269

У Мінску судзяць па «народным» артыкуле экс-менеджарку канала «Беларусь 2» Вольгу Гладкую

02.05.2023 Крыніца: ПЦ ВЯСНА

Суд Маскоўскага раёна Мінска 2 траўня пачаў разгляд крымінальнай справы былой супрацоўніцы тэлеканала "Беларусь 2" Вольгі Гладкай. Экс-менеджарку абвінавачваюць у арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса), піша "Вясна". 

Справу разглядае суддзя Лідзія Цяліца.

Палітзняволеная Вольга Гладкая  — экс-менеджарка канала "Беларусь 2", была затрыманая 27 лютага 2023 года. Яна звольнілася з Белтэлерадыёкампаніі ў верасні 2020 года, каб паспрабаваць сябе ў сферы ІТ. Аднак рашэнне супала з масавымі пратэстамі супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў і беспрычыннага гвалту сілавікоў, да пратэстаў у выглядзе страйку далучыліся і многія супрацоўнікі БТ.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, 7 сакавіка 2023 года адбыўся першы допыт Вольгі, а яшчэ праз два дні ёй прад'явілі абвінавачанне на падставе «народнага» артыкула 342 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у несанкцыянаваных мерапрыемствах.

Вядома таксама, што абаронцы спрабавалі дамагчыся вызвалення жанчыны пад грашовы заклад, паколькі яна мае праблемы з сэрцам і патрабуе пастаяннага медыкаментознага лячэння. Аднак яе пакінулі пад вартай.

Чытайце яшчэ: 

Сайт і сацсеткі самага папулярнага баранавіцкага выдання «Інтэкс-прэс» прызналі экстрэмісцкімі

«Зіна, стой, сёння наш дзень!» Успаміны легендарнай дыктаркі беларускага тэлебачання

Баявыя экстрасэнсы контрнаступу: як расійскія прапагандысты падаюць кантэнт з удзелам варажбітаў

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!