1012

У Мінску стартаваў адукацыйны курс БАЖ «Фотарэпартаж: ад ідэі да прасоўвання»

13.01.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Маладыя фатографы дачакаліся. У пятніцу ў Мінску стартаваў адукацыйны курс ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” “Фотарэпартаж: ад ідэі да прасоўвання”.

Навучанне ў межах курса будзе праходзіць у некалькі этапаў: інтэнсіў расійскага дакументальнага фатографа Міхаіла Дамажылава, праца над персанальнымі праектамі пад куратарствам Сяргея Балая,  арганізацыя выставы ў Мінску і майстар-клас замежнага трэнера ў Вільні.

Па выніках курса ўдзельнікі распрацуюць уласную метадалогію па стварэнню фотапраектаў «ад ідэі да рэалізацыі і прасоўвання».

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!