177 0

У Мінску сайт "Медуза" назвалі "ўдарнай інфапрыладай NATO"

13.09.2018 Крыніца: Еўрарадыё

У Мінску папулярны рускамоўны сайт "Медуза" назвалі "ўдарнай інфармацыйнай прыладай NATO у сацмедыя". Такі слайд быў паказаны расійскім палітолагам Ігарам Панарыным на Міжнародным медыяфоруме, які праходзіць у беларускай сталіцы і арганізаваны Міністэрствам інфармацыі. Фота ў Telegram змясцілі "Адкрытыя медыя".

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/41656691_1982099671853260_3921030757262295040_n.jpg

Панарын — выпускнік вайсковай вучэльні сувязі КДБ СССР, служыў у савецкай дзяржбяспецы. З'яўляецца не толькі палітолагам, але і псіхолагам, кандыдат псіхалагічных навук, дзейны член расійскай Акадэміі ваенных навук. 12 гадоў таму прапанаваў стварыць па мадэлі ЕС "Еўразійскую Русь".

"Медуза" — рускамоўнае інтэрнэт-выданне, якое зарэгістраванае ў Латвіі. Яно было створана Галінай Цімчанка. У 2014-м яе звольнілі з пасады галоўнага рэдактара сайта Lenta.ru, разам з ёй сышла значная частка супрацоўнікаў рэдакцыі. Яны і пачалі чатыры гады таму рэалізоўваць новы праект. Летась "Медуза" заняла першае месца па цытаванасці сярод расійскіх інтэрнэт-рэсурсаў.

Каментары