2732

У Мінску развіталіся са Змітром Саўкам

11.04.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "БАЖ", фота "Радыё Свабода"

Развітанне і святая імша па памерлым адбыліся ў касцёле Найсвяцейшай Тройцы на Залатой Горцы.

Правесці ў апошні шлях вядомага мовазнаўцу прыйшлі палітыкі, журналісты, праваабаронцы, літаратары, сябры і паплечнікі Змітра.

Пасля адпявання жалобная працэсія скіравалася на Заходнія могілкі пад Мінскам, дзе і будзе пахаваны Зміцер Саўка.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!