240

У Мінску разам з жонкай затрыманы фатограф і журналіст Дзмітрый Баяровіч

15.03.2023 Крыніца: ПЦ "Вясна"

Сёння раніцай у Бараўлянах адбылося затрыманне сям'і Баяровічаў — Дзмітрыя і Валерыі. На відэа з камер назірання бачна, як хлопца, які выйшаў на вуліцу ў 8:11, паклалі на зямлю сілавікі. Бачна, што да затрыманага хутка падбегла яго жонка. Потым сілавікі разам з Дзмітрыем і Валерыяй пайшлі ў кватэру, дзе пазней адбыўся ператрус, — паведаміў 14 сакавіка ПЦ "Вясна".

Праз 10 хвілін — у 8:22 — сілавікі вывелі Дзмітрыя і пасадзілі ў бусік. Праз 40 хвілін — у 9 раніцы — з пад'езда вывелі і Валерыю. Яе таксама пасадзілі ў бусік і кудысьці павезлі.

Праваабаронцам вядома, што раней Дзмітрый Баяровіч працаваў на тэлеканале "Сталічнае тэлебачанне", але ў 2020 годзе звольніўся адтуль.

Чытайце цалкам: 

“Мы сядзелі побач і ніякіх заяў не рабілі”. Журналіст пра абсурдныя абвінавачанні на адрас Генадзя Мажэйкі

Стало известно, когда огласят приговор по «делу TUT.BY»

Rzeczpospolita: Освободят ли Анджея Почобута? Во властных кругах Беларуси идут споры

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!