266

У Мінску прыбралі ўнікальную нацыянальную фотавыставу, якая існавала пяць гадоў

02.10.2021 Крыніца: «Еўрарадыё»

З дворыка Нацыянальнага гістарычнага музея ў Мінску прыбралі фотавыставу ўнікальнага беларускага абраду, які мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці.

Выстава Марыны Бацюковай «Сула. Непарушнае» існавала пяць гадоў. Здымкі, выстаўленыя на ёй, зробленыя падчас экспедыцыі на Веткаўшчыну, на ўнікальны абрад ваджэння і пахавання Стралы (ці Сулы). На здымках вялікага фармату былі жанчыны сталага веку і маладыя дзяўчаты ў народных строях. Фатаграфіі былі ўпісаныя ў архітэктуру дворыка і стваралі адмысловую атмасферу.

Дарэчы, тая экспедыцыя была арганізаваная кафедрай этналогіі і фальклору Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. А героямі некаторых фота былі студэнты і выкладчыкі кафедры. Нядаўна гэтую кафедру скасавалі.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!