536

У Мінску пройдзе міжнародная канферэнцыя па фрыланс-журналістыцы (РЭГІСТРАЦЫЯ)

28.02.2020 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Аб’яднанне журналістаў-фрылансераў поўдня Швецыі Frilans Syd і Беларуская асацыяцыя журналістаў ладзяць міжнародную канферэнцыю “Выклікі і перспектывы для фрыланс-журналістаў: Швецыя — Беларусь”.

Мерапрыемства пройдзе ў Мінску 12 сакавіка і збярэ прадстаўнікоў журналісцкай супольнасці з Беларусі і Швецыі.

Сярод тэмаў канферэнцыі:

  • Умовы працы і сацыяльныя гарантыі для фрылансераў Швецыі

  • Фрыланс-суполкі і незалежныя каворкінгі медыя-фрылансераў

  • Фрыланс-журналістыка і дэмакратыя: досвед Швецыі і Беларусі.

Удзел у мерапрыемстве прымуць калегі са Швецыі. Для ўдзелу журналістам з Беларусі неабходна ЗАРЭГІСТРАВАЦЦА ДА 4 САКАВІКА.

З дадатковымі пытаннямі можна звяртацца да Андруся Клікунова adukacyja@baj.by .

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!