762

У Мінску пройдзе "Медыяменеджмент & ІТ форум" (рэгістрацыя да 30 верасня)

26.09.2018 Крыніца: by.odb-office.eu

25-27 кастрычніка ў Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Ёханэса Раў адбудзецца Медыяменеджмент & ІТ форум. Тэмай форума ў 2018 годзе стане «Медыяменеджмент у лічбавую эпоху: выклікі, трэнды і стратэгіі». Удзел у форуме бясплатны. Удзельнікам і ўдзельніцам, якія не пражываюць у Мінску, кампенсуюцца транспартныя выдаткі і будзе забяспечана пражыванне.

Адбор будзе праводзіцца на конкурснай аснове. Заяўкі запаўняць да 30 верасня 2018 г.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/41452252_301594277309965_7756971885904003072_n-e1536659038296.jpg

Падаваць заяўку запрашаюцца кандыдаты і кандыдаткі з Беларусі: журналісты/кі, рэдактары/кі, медыя эксперты/кі, IT-актывісты/кі, зацікаўленыя ў працы з медыяпраектамі, а таксама прадстаўнікі/цы няўрадавых арганізацый, якія маюць уласныя медыяпраекты.

Медыяменеджмент & IT форум збярэ прынамсі 100 удзельнікаў з Беларусі, краін Усходняга Партнёрства і Еўрапейскага Саюза, якія на працягу трохдзённай дыскусійна-адукацыйнай пляцоўкі будуць працаваць з тэмамі вызначэння і абмеркавання магчымых стратэгій бізнесу і кіравання ў сферы медыяіндустрыі ў Еўропе, а таксама распачнуць спробу ацаніць іх актуальнасць і эфектыўнасць у эпоху, калі традыцыйныя СМІ выцясняюцца глабальнымі лічбавымі медыягігантамі ў пытаннях стварэння і распаўсюджвання кантэнту сярод аўдыторыі.

Феномен дэзінфармацыі, зніжэнне даверу да традыцыйных СМІ і згуба апошнімі свайго ўплыву і фінансавых рэсурсаў – сярод тэндэнцый, якія сёння турбуюць медыясупольнасць ва ўсім свеце. Стан СМІ ў Беларусі, у прыватнасці, і ў краінах Усходняга Партнёрства, ускладняецца шэрагам іншых праблем, уключаючы параўнальна нізкі ўзровень развіцця расследавальніцкай журналістыкі і фактчэкінгу.

Форум будзе складацца з чатырох панэльных дыскусій з удзелам мясцовых і міжнародных экспертаў, а таксама тэматычных майстар-класаў у рамках ключавых секцый, якія ідуць паралельна:

  • Кіраванне СМІ і стварэнне кантэнту

  • Расследвальніцкая журналістыка

  • Устойлівасць СМІ і новыя рэсурсы манетызацыі

  • Інструменты IT і расследавання на падставе адкрытых крыніц.

 

Крыніца: ibb-minsk.by