2076

У Мінску прайшоў журналісцкі турнір памяці Юрыя Шырокага ШМАТ ФОТА

26.05.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У фінале каманда сайту Tribuna.com па пенальці перамагла газету “Прессбол”, “Наша Ніва” таксама па пенальці заняла трэцяе месца.

26 траўня ў Мінску прайшоў X журналісцкі турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага. У спаборніцтвах прынялі ўдзел каманды БелаПАН, Сябры Шырокага, ГА "БАЖ", “Наша ніва”, “Прессбол”, Tribuna.com.

У выніку каманда Tribuna.com перамагла ў фінале газету “Прессбол” і заняла першае месца.

У каманды “Прессбола”, адпаведна, другое месца. Трэцяе месца — у каманды "Нашай Нiвы".

Лепшым нападаючым турніру названы Віталь Зыблюк (Tribuna.com), абаронцам — Юрый Турэйка “Прессбол”. Лепшым галкіперам названы Зміцер Панкавец з “Нашай Нівы”.

Нагадаем, што намеснік дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрый Шырокі раптоўна памёр 13 студзеня 2008 года на 37-м годзе жыцця ад вострай сардэчнай недастатковасці. Футбольныя турніры ў яго памяць праводзяцца сярод прадстаўнікоў СМІ ад  2008 года.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!