2135

У Мінску прайшоў турнір па міні-футболе памяці Юрыя Шырокага

04.06.2015 Крыніца: БелаПАН, фота Вольгі Кляшчук і Андрэя Бастунца

30 мая на адкрытых пляцоўках спарткомплекса Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ў Мінску прайшоў сёмы турнір па міні-футболе памяці намесніка дырэктара інфармацыйнай кампаніі БелаПАН Юрыя Шырокага.

У спаборніцтвах удзельнічалі восем каманд — БелаПАН, БАЖ, "Наша ніва", "Радыё Свабода", "Прессбол", kyky.org, "Сябры Юрыя Шырокага", PRAS. Перамогу атрымала каманда PRAS. На другім месцы "Прессбол", на трэцім — БАЖ.