723

У Мінску прайшоў сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд ГА "БАЖ"

20.03.2018 Крыніца: ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

19 сакавіка ў мінскім офісе ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” прайшоў сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд арганізацыі.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/0003.jpg

Пасля невялікага абмеркавання дэлегатамі на з'езд былі абраныя вядомы юрыст Міхаіл Пастухоў і журналістка Марыя Савушкіна.

Яшчэ адзін сход па вылучэнні дэлегатаў на з’езд пройдзе ў офісе ГА "БАЖ" 27 сакавіка а 18 гадзіне.

Нагадаем, што з’езд Беларускай асацыяцыі журналістаў запланаваны на 20 красавіка. На з’ездзе дэлегаты зацвердзяць стратэгію развіцця, абяруць кіраўніцтва, Камісію па этыцы і іншыя структурныя органы аб’яднання.

Стаць дэлегатам з’езду і, адпаведна, галасаваць за рашэнні, якія будуць там прымацца, можа любы сябра арганізацыі праз удзел у сходзе суполкі ў сваім горадзе ці рэдакцыі.

Падрабязней пра механізм і квоты вылучэння дэлегатаў – тут.