НЕ - ВАЙНЕ!
315

У Мінску пачаўся суд над прэс-сакратаром «А1» Мікалаем Брэдзелевым

29.08.2022 Крыніца: Вясна

Справу 35-гадовага кіраўніка ўпраўлення сувязяў з грамадскасцю кампаніі A1 Мікалая Брэдзелева разглядаюць у Мінскім гарадскім судзе.

Мікалая Брэдзелева абвінавачваюць па ч. 2 арт. 424 КК (злоўжыванне ўладай ці службовымі паўнамоцтвамі) і арт. 361-2 КК (фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фарміравання).

Судзяць яго па змененым артыкуле за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 траўня 2021 года гэтая фармулёўка адсутнічае. Цяпер — «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, накіраванай на рэабілітацыю нацызму».

За кратамі Мікалая ўтрымліваюць ужо дзевяты месяц — яго затрымалі 10 снежня мінулага году. Вядома, што сілавікі яго збівалі.

Пасля затрымання на праўладных каналах з’явілася «пакаяльнае відэа» з Мікалаем, дзе падамлялася, што ён нібыта «зліваў» нейкую інфармацыю Антону Матольку. 

Чытайце яшчэ:

Міністр Пярцоў сабраўся ствараць «медыяхолдынгі» ў кожнай з абласцей

Беларускамоўны дзіцячы часопіс «Матуліна Сонейка» вярнуўся ў падпісны каталог

«Ведаю, што сустрэну сваё каханне, калі прыйдзе час». Чым цяпер жыве паэт і тэлевядучая Валярына Кустава

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!