1221

У Мінску назвалі пераможцаў журналісцкага конкурсу “Вольнае слова” ФОТА

12.09.2019 Крыніца: Прэс-служба ГА "БАЖ", усе фота Вадзіма Заміроўскага, Baj.by

У Мінску абвешчаныя вынікі традыцыйнага штогадовага конкурсу Беларускай асацыяцыі журналістаў "Вольнае слова" — ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ.

Конкурс “Вольнае слова” штогод праводзіцца Беларускай асацыяцыяй журналістаў з мэтай удасканалення прафесійнага майстэрства супрацоўнікаў СМІ, заахвочвання таленавітых журналістаў, стымулявання іх дзейнасці ў адстойванні прынцыпаў прафесійнай журналістыкі і свабоды слова.

Сёлета на конкурс было даслана каля 200 тэкстаў аўтараў з вельмі розных выданняў.

Перад пачаткам цырымоніі ўганаравання лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова" старшыня журы Юрась Карманаў сказаў, што сёлетні конкурс паставіў пытанне, што адбываецца з аналітыкай у Беларусі? Журы прысудзіла толькі першае месца. І гэта нагода падумаць, што адбываецца ў прафесіі. Радуе, што ў намінацыі “Дэбют” усе пераможцы з рэгіёнаў —  сведчанне таго, што ў рэгіянальных медыя гадуюцца добрыя кадры.

Вынікі конкурсу

Інфармацыйныя жанры:

Першае месца

Дзяніс Марціновіч, TUT.BY, «Кто и когда расстреливал людей в Куропатах. 10 вопросов и ответов по материалам следствия»

Другое месца

Віталь Цыганкоў, "Радыё Свабода". "Адам Міхнік: «Менск — гэта горад не для дыктатуры, а для дэмакратыі і свабодных людзей»

Трэцяе месца

Наста Рэзнікава, Ірына Арахоўская, "Белсат", "Альманы. Балоты пад пагрозаю. Спецпраект"

Трэцяе месца

Ганна Кручкова, "Имена", "Сделайте так, чтобы смерть моего сына не была бессмысленной. Как матери погибших солдат борются с дедовщиной в армии"

 

Аналітычныя жанры

Першае месца

Аляксандр Класкоўскі, Naviny.by, "Ход Бабичем. Дожал ли Путин Лукашенко?"

Журы прыняло рашэнне не прысуджаць другое і трэцяе месца ў гэтай намінацыі. Сёлета на конкурс была прадстаўлена недастатковая колькасць тэкстаў, якія б адпавядалі стандартам аналітыкі.

 

Мастацка-публіцыстычныя жанры

Першае месца

Святлана Курс, "Наша Гісторыя", "Нельга забыць: мы з вогненнай вёскі"

Дыплом забіраў галоўны рэдактар часопіса "Наша гісторыя" Андрэй Дынько.

Другое месца

Кацярына Кісялёва, "Имена", "Невыносимо слышать, как твой ребенок воет". Как Елена боролась за смерть сына без боли"

Трэцяе месца

Ларыса Малахава, "Имена", "Малышка со стальным стержнем. Как Кира добилась лечения для себя и всех хрустальных детей в Беларуси"

 

Журналісцкае расследаванне

Першае месца

Арцём Гарбацэвіч, "Наша Ніва", "Сетка: як Расія стварае ў Беларусі рэгіянальныя сайты на базе аўтараў з "Румола" і НОДа"

Другое месца

Станіслаў Івашкевіч, "Белсат", "Як энергетыкі распільваюць грошы на ачыстку кацельных"

Трэцяе месца

Дзяніс Івашын, "Новы Час", "Знаёмцеся: гэта яны забудоўваюць Курапаты"

 

Дэбют

Першае месца

Уладзімір Крыўчэня, Natatnik.by, "Церковь не ждёт?"Как человеку в инвалидном кресле попасть в храм"

Другое месца

Кацярына Бубен, Intex-press, "Из-за 30 рублей с милицией приехали?» Intex-press съездила в рейд с судебным исполнителем"

Трэцяе месца

Таццяна Касьян, "Рэгіянальная газета", "Как волонтёр из Чисти спасает бродячих животных"

Журы конкурсу "Вольнае слова" ўзнагародзіла:

Ганаровым дыпломам за выбітную журналісцкую працу ў пошуку і прасоўванні беларускай нацыянальнай ідэі журналіста "Еўрапейскага радыё для Беларусі" Змітра Лукашука  — цыкл відэапраграмы "Ідэя Х".

Ганаровым дыпломам за выбітную працу журналіста-даследчыка Анастасію Зелянкову — інтэрнэт-газета "Салідарнасць".

ВЯЛІКІ ФОТАРЭПАРТАЖ з цырымоніі абвяшчэння лаўрэатаў конкурсу "Вольнае слова"