204

У Мінску на запыт ЗША затрымалі расіянку, звязаную з «фабрыкай троляў»

15.10.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Грамадзянку Расіі Ганну Багачову, якая трапіла пад санкцыі ЗША па справе аб «ўмяшанні» у выбары, затрымалі ў Мінску, паведамляе РІА «Навіны» са спасылкай на «крыніцу, знаёмую з сітуацыяй».

Па дадзеных агенцтва, гэта адбылося па запыце ЗША пазаўчора, каля 22 гадзін, у адной з гасцініц.

Як тлумачыць «Медуза», Ганна Багачова у 2018 годзе трапіла пад санкцыі ЗША як супрацоўніца «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў», якое называюць «фабрыкай троляў». Раней яна была актывісткай нацыяналістычнага «Рускага вобразу».

Праз копію выдаленага акаўнта Укантакце журналісты «Радыё Свабода» высветлілі, што Багачова была вядомая ў нацыяналістычных колах пад імем Ганна Трыга.

Па сцвярджэнні крыніцы «Радыё Свабода», Багачова прыйшла працаваць у «Агенцтва інтэрнэт-даследаванняў» пад ціскам ФСБ, бо раней яна фігуравала ў нацыяналістычных колах.