301 0

У Мінску ловіцца польскае і літоўскае FM-радыё. Як гэта стала магчыма?

07.11.2018 Крыніца: Еўрарадыё

Мінчане ўвечары 5 лістапада і раніцай 6 лістапада заўважылі, што ў сталіцы Беларусі стала магчыма слухаць польскія і літоўскія FM-радыёстанцыі. Еўрарадыё разабралася, як такое адбылося.

Наогул, сігнал FM-радыёстанцый распаўсюджваецца на невялікія адлегласці, аднак у дадзеным выпадку мае месца з'ява, якая называецца "трапасфернае праходжанне". Пры ім радыёсігнал пры пэўных метэаўмовах адбіваецца ад трапасферы і вяртаецца на Зямлю — і такім чынам адлегласць прыёму значна павялічваецца.

Павелічэнню рэфракцыі спрыяе антыцыкланальнае надвор'е — калі ў паверхні Зямлі назіраецца падвышаны ціск (> 760 мм). Пры аднолькавым ціску эфект вышэйшы пры больш нізкай тэмпературы паветра. Калі не ўзнікае якіх-небудзь асаблівых умоў, начныя і перадранішнія гадзіны найбольш спрыяльныя для правядзення далёкіх сувязей.

2_14.jpg

У Мінску ўчора ўвечары і сёння раніцай можна было слухаць Polske radio, літоўскае Radiocentras і іншыя замежныя FM-станцыі.

Па словах радыёаматараў, 89,6 і 93,1 практычна штодня можна лавіць у Мінску. Беларускія станцыі таксама ўчора былі добра чутныя ў Еўропе.

4_12.jpg

Каментары