1417

У Мінску будуць судзіць уладальніка друкарні і адміністратара Telegram-канала

03.12.2021 Сюжэт: Распространение печатных СМИ

Уладальнік друкарні і адміністратар Telegram-канала «Атолино» паўстане перад судом у Мінску.

Пра справу паведамляе Следчы камітэт. Яшчэ ў сакавіку 2021 году сілавікі затрымалі 40-гадовага жыхара Мінскага раёна – адміністратара Telegram-канала «Атоліна». У яго аўтамабілі былі знойдзеныя «пратэстныя» газеты, а таксама стыкеры і ўлёткі з «незарэгістраванай» сімволікай.

Пасля гэтага сілавікі выйшлі на 40-гадовага дырэктара прыватнай друкарні па вытворчасці рэкламы. Усяго абвінавачаны вырабіў больш за 21 тысячу экзэмпляраў газет і больш за 10 тысяч улётак.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!