4–10 кастрычніка 2016 года на інтэрнэт-пляцоўцы AFISHA.TUT.BY пройдзе онлайн-фестываль беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS. У межах мерапрыемства будуць паказаны найбольш адметныя айчынныя фільмы апошніх трох гадоў, якія дэманстраваліся і перамагалі на вядучых кінафестывалях Еўропы і краін СНД.
Праграма Онлайн-фестываля:
⦁ 4 кастрычніка - "Алмаз" (2013; рэжысёр — Віктар Аслюк);
⦁ 5 кастрычніка - "Скрыжаванне" (2014; рэжысёр — Настасся Мірашнічэнка);
⦁ 6 кастрычніка - "Дудар" (2014; рэжысёр — Юрый Цімафееў);
⦁ 7 кастрычніка - "Мяжа Нарвілішак" (2014; рэжысёр — Дзмітрый Махамет);
⦁ 8 кастрычніка - "Не адзін" (2014; рэжысёр — Вольга Дашук);
⦁ 9 кастрычніка - "Пасха Хрыстова" (2015; рэжысёр — Дар'я Юркевіч);
⦁ 10 кастрычніка - "Госці" (2015; рэжысёр — Андрэй Куціла).
Старонка фестываля на AFISHA.TUT.BY.
Старонка праекта ў Facebook/
+375 29 877 61 34 (каардынатар праекту Алесь Лапо)
каардынатар Онлайн-фестываля беларускага дакументальнага кіно BELARUSDOCS-2016