339

У Міністэрстве сельскай гаспадаркі з’явілася новая прэс-сакратарка ФОТЫ

12.08.2019 Крыніца: Nn.by

На сайце ведамства новай прэс-сакратаркай значыцца Вольга Кацішэўская. У 2005 годзе яна скончыла факультэт журналістыкі БДУ.

Ольга Котишевская

Апошнія чатыры гады Кацішэўская была галоўнай рэдактаркай часопіса «Гаспадар», які выдае Міністэрства сельскай гаспадаркі. Яшчэ раней яна працавала ў прэс-цэнтры Беларускай чыгункі. Замужам, гадуе дачку. Захапленне — сабакі.

Ольга Котишевская

Папярэдняя прэс-сакратарка Зінаіда Берашчэнка была звольная з працы пасля таго, каб абмацюкала карэспандэнта «НН», які звярнуўся да яе па каментар адносна таго, чаму намеснік міністра Ігар Брыло выклаў здымак у майцы з надпісм Russia.