Каляндар

У Менску выступіць галоўны рэдактар Platfor.ma Юрый Марчанка

08.10.2018 306 0
Дэдлайн Пачатак Назва Арганізатар
11.10.2018 19:00 У Менску выступіць галоўны рэдактар Platfor.ma Юрый Марчанка

11 кастрычніка на пляцоўцы «Пункт» пройдзе public talk з галоўным рэдактарам украінскага выдання Platfor.ma (Кіеў) Юрыем Марчанка. Сустрэча мае назву «Як працаваць ва ўласным СМІ, забаўляцца, зарабляць і не здохнуць».

Юрый Марчанка   – новы госць адукацыйна-натхняльнай серыі #34events. Мы паважаем і любім Юрыя за дасканалае пачуццё гумару, сціплае абаянне практыкуючага лектара, а таксама за бясцэнны досвед работы на самых розных медыйных пляцоўках Украіны – ад першага намесніка галоўнага рэдактара ў штодзённай газеце «Коммерсантъ-Украина» да вядучага вячэрняга шоу на грамадскім тэлеканале UA:Першій.

Аднак перш за ўсё нам цікавы досвед працы Марчанкі галоўным рэдактарам у адным з самых цікавых нішавых выданняў Украіны – Platfor.ma. Сярод маладых украінцаў, якія адносяць сябе да крэатыўнага класа, менавіта гэты рэсурс «пра новыя магчымасці» забіў за сабой месца аднаго з самых прагрэсіўных, нестандартных і знаходлівых інтэрнэт-медыя.

Каб не стамляць слухача рамкамі фармату лекцыі або майстар-класа, у гэты раз мы вырашылі абмеркаваць надзённыя праблемы медыйшчыкаў у рэжыме public talk – адкрытай размовы на зададзеныя тэмы. Мадэраваць сустрэчу будзе кіраўнік праекта 34mag.net Антон Кашлікаў.

Увага! Уваход платны. Магчымасць набыць квіткі — тут