4071

У Менску ўручылі прэмію ПРАФОТА-2015

16.12.2015 Крыніца: "Радыё Свабода"

У менскай творчай прасторы ЦЭХ аб’явілі пераможцаў у конкурсе праектнай фатаграфіі ПРАФОТА.

Сярод дакумэнтальных праектаў былі адзначаныя: Сяргей Гудзілін — «Па краі», Уладзь Грыдзін — «Наташа», Сяргей Лескець — «Агра», Аляксандра Салдатава — «Сьведка», Максім Сарычаў — «Галасы студэнтаў». Гран-пры атрымалі Аляксандр Васюковіч з Дар’яй Царык — за праект «Кожная трэцяя».

Арт-праекты пераможцы: Аляксандр Веледзімовіч — «Эдэмскі сад», Сяргей Канаплянік — «Пралог», Аляксей Навумчык — Y Minsk, Алена Пратасевіч — «#ідэальнае цела», Ксенія Юркова — «Пустыя чаканьні». Гран-пры атрымаў Максім Сарычаў за праект «Прывітаньне, зброя!»

Усе працы з шорт-ліста ўвойдуць у штогадовы каталёг прэміі ды патрапяць на выставу, якая адбудзецца ў лютым 2016 году.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!