252

У Менcку затрымалі фрылансера Радыё Свабода Андрэя Кузнечыка

26.11.2021 Крыніца: Радыё Свабода

25 лістапада фрылансэр Радыё Свабода Андрэй Кузьнечык перастаў выходзіць на сувязь. Неўзабаве стала вядома, што яго затрымалі.

Жонка Андрэя расказала, што каля 17-й гадзіны ён паехаў на ровары на прагулку, а яна з дваімі дзецьмі засталася дома. Даволі хутка Андрэй вярнуўся з чатырма мужчынамі ў цывільным.

«Адзін, які, пэўна, быў галоўным, прадставіўся Іванам. Ні хто яны, ні адкуль, не паведамілі. Мне загадалі ісьці ў іншы пакой і займацца дзецьмі, не перашкаджаць. Ператрус быў даволі «інтэлігентны» — мае рэчы і рэчы дзяцей не чапалі. Забралі ўсю тэхніку і тэлефон Андрэя, мой мабільны тэлефон і мой пляншэт, грошы. Андрэю загадалі апранацца і ісьці зь імі. З рэчаў нічога не дазволілі ўзяць з сабой, акрамя запасных штаноў. Сказалі, што забіраюць яго ненадоўга, на пару дзён», — расказала жонка Андрэя Алеся Рак.

Яна толькі падпісала паперу зь пералікам забраных рэчаў. На якой падставе затрымалі мужа, Алеся ня ведае.

Сям'я Кузьнечыкаў жыве ў Менску, у іх двое малых дзяцей. Андрэй філёляг паводле адукацыі, заўзяты раварыст.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!