НЕ - ВАЙНЕ!
1053

У Магілёве запрацаваў новы сайт

03.03.2016 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

З 1 сакавіка пачаў працаваць новы незалежны інтэрнэт-рэсурс “Правы чалавека ў Магілёве”.

Сайт створаны маладымі магілёўскімі журналістамі пры падтрымцы мясцовых праваабаронцаў. Новы інтэрнэт-рэсурс прыйшоў на змену сайту mahilyowspring.org, які на працягу некалькіх папярэдніх гадоў асвятляў праваабарончыя падзеі ў Магілёве і вобласці.

Стваральнікі mspring.online кажуць, што новы рэсурс будзе больш жывы, цікавы і чалавечны. На сайце будзе прадстаўлены погляд праваабаронцаў на падзеі ў Магілёве і вобласці.

Але праваабарончай тэматыкай справа не абмяжуецца: рэсурс будзе таксама даваць інфармацыю пра сацыяльнае становішча ў рэгіёне, культурніцкія падзеі і г. д.  

Ужо зараз на сайце можна знайсці інфармацыю пра мерапрыемствы, што плануе дэмакратычная грамадскасць горада, даведацца пра цікавыя навучальныя праграмы, праглядзець навіны праваабарончай тэматыкі.

 У бліжэйшы час журналісты пачнуць размяшчаць цікавая відэаматэрыялы і аўтарскія публікацыі.

Пажадаем калегам поспехаў у працы!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!