НЕ - ВАЙНЕ!
2546

У Магілёве сябры ГА “БАЖ” абмеркавалі планы на 2016 год

28.12.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У грамадскім цэнтры “Кола” ў Магілёве 26 снежня адбыўся сход сябраў ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” з розных рэгіёнаў Магілёўшчыны.

Усяго ў сходзе бралі ўдзел больш за дваццаць журналістаў з Магілёва, Крычава, Горак, Бялыніч, Клімавіч, Чэрыкава, Касцюковіч, Хоцімска і Шклова.

Напачатку мерапрыемства сябры арганізацыі павіншавалі з юбілеем журналіста з Хоцімска Валерыя Каранкевіча, якія нядаўна адзначыў 60-годдзе.

Падчас сходу журналісты Магілёўшчыны падвялі вынікі працы ў 2015 годзе, а таксама падзяліліся сваімі меркаваннямі наконт таго, якія сустрэчы і майстар-класы для сябраў ГА “БАЖ” варта зладзіць у рэгіёне ў 2016-м. Перыядычна на сходзе ўзнікалі вострыя дыскусіі, аднак у выніку журналісты ўсё ж змаглі вызначыцца са спісам найбольш карысных і запатрабаваных мерапрыемстваў.  Прапановы накіруюць у цэнтральны офіс ГА “БАЖ”.

Пасля сканчэння афіцыйнай часткі сходу яго ўдзельнікі зладзілі невялікую святочную вечарыну, прысвечаную 20-годдзю ГА “БАЖ” і Новаму году.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!