НЕ - ВАЙНЕ!
2346

У Магілёве на адкрыцці памятнага знака чэкістам забаранілі рабіць здымкі журналістам-фрылансерам

19.12.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Магілёве 18 снежня адбылося афіцыйнае адкрыццё памятнага знака “Чэкістам Магілёўшчыны”. Прысутных на мерапрыемстве журналістаў-фрылансераў дапусцілі непасрэдна да будынка Магілёўскага абласнога ўпраўлення КДБ толькі пасля сканчэння афіцыйнай часткі. Таксама супрацоўнікі “органаў” у цывільным настойліва раілі журналістам не рабіць ніякі[ здымкаў.

Па словах магілёўскага журналіста Яўгена Глушкова, людзі ў цывільным забаранілі яму здымаць і фатаграфаваць на той падставе, што ў яго няма дакумента з адпаведным рэдакцыйным заданнем. Да сканчэння афіцыйнай часткі мерапрыемства людзі ў цывільным знаходзіліся побач з фрылансерамі і назіралі, каб забарона на здымкі не парушалася. Фрылансеры вымушаныя былі назіраць за адкрыццём памятнага знака праз праезную частку вуліцы Піянерскай, а на пляцоўку непасрэдна перад памятным знакам былі дапушчаныя толькі журналісты афіцыйных СМІ.

Калі пасля заканчэння афіцыйнай часткі Яўген Глушкоў здолеў зрабіць некалькі здымкаў памятнага знака “Чэкістам Магілёўшчыны” і працягу святкавання з нагоды яго адкрыцця, да журналіста падышлі два супрацоўнкі АМАПу. Яны праверылі дакументы ў Глушкова і яго калегі, аднак ніякіх заўваг журналістам не зрабілі.

Адметна, што праблемы ў журналістаў узнікалі і падчас здымак рэпетыцыі адкрыцця памятнага знака тыдзень таму.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!