НЕ - ВАЙНЕ!
1279

У Магілёўскай вобласці запрацаваў новы інфармацыйны партал

29.08.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

З сярэдзіны жніўня ў Магілёўскай вобласці распачаў сваю працу новы абласны інфармацыйны партал 6tv.by.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/snimok_17.jpg

Па словах журналістаў, якія працавалі над стварэннем новага сайта, праект задуманы ў якасці развіцця раней існаваўшай на Магілёўшчыне сеткі па выданню маланакладных газет. Час патрабуе працы з новымі тэхналогіямі, таму на змену рэгіянальным газетам прыходзіць абласны інфармацыйны партал.

Галоўны рэдактара сайта “Магілёўскі рэгіён” Зміцер Салаўёў адзначае, што пакуль партал яшчэ толькі распачынае сваю працу. Зараз асноўную частку матэрыялаў і навін для 6tv.by шукаюць і падрыхтоўваюць журналісты-фрылансеры з розных рэгіёнаў вобласці. У далейшым жа плануецца, што да іх далучацца простыя жыхары Магілёўшчыны, якія будуць паведамляць пра ўсе цікавыя падзеі ў сваіх гарадах, вёсках і нават дварах.

6tv.by таксама плануе шырока выкарыстоўваць для збору і распаўсюду інфармацыі розныя сацыяльныя сеткі, якія карыстаюцца асаблівай папулярнасцю сярод моладзі.

Журналісты сайта будуць надаваць больш увагі менавіта інфармацыі з рэгіёнаў Магілёўскай вобласці, кажа Зміцер Салаўёў. Калі ў буйнейшых гарадах вобласці, такіх, як Магілёў, Бабруйск, Горкі і Крычаў, яшчэ працуюць незалежныя СМІ, то ў іншых рэгіёнах іх зараз проста няма.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!