614

У Львове падпалілі аўтамабіль журналісткі Радыё Свабода

30.01.2020 Крыніца: Радыё Свабода

Апоўначы, 30 студзеня, ва ўкраінскім горадзе Львоў невядомы чалавек падпаліў аўтамабіль, які належыць журналістцы Радыё Свабода Галіне Церашчук. Ніхто не пацярпеў.

Паводле сьведак, да машыны падышоў чалавек з закрытым тварам, паклаў пад шчоткі на лабавым шкле аўтамабіля пакеты, падпаліў іх і ўцёк.

Побач з падпаленым аўтамабілем знаходзіліся машыны, але агонь на іх не перакінуўся — пажарныя яго патушылі. Аўтамабіль зьнішчаны.

Журналістка зьвярнулася з заявай у паліцыю. Вядзецца сьледзтва, паліцыя вывучае розныя вэрсіі падпалу. Галіна Церашчук адхіляе бытавыя вэрсіі, якія маглі б стаць падставай для злачынства.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!