554

У Лунінцы вызначылі пераможцаў прэміі імя Віктара Філатава

31.08.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У 2015 годзе Лунінецкая філія ГА «БАЖ» заснавала прэмію імя літаратара і журналіста Віктара Філатава. Ёй адзначаюць працу лепшых мясцовых творцаў.

Віктар Пятровіч Філатаў памёр 1 верасня 2014 года на 61-м годзе жыцця. Паэт, журналіст, аўтар шэрагу зборнікаў, спартыўны аглядальнік — ён быў актыўным БАЖаўцам і добрым настаўнікам для моладзі.

“Прэмія — гэта нагадванне пра творчыя здабыткі Віктара Пятровіча”, — подкрэсліла старшыня філіі Алена Насковіч.

Сёлета лаўрэатамі абвешчаны намеснік галоўнага рэдактара газеты “Информ-прогулка” Вадзім Жылко (за шматгадовую плённую працу ў сферах журналістыкі і літаратуры) і спартыўны аглядальник партала «Медиа-Полесье» Ала Віктаровіч (за якаснае і прафесійнае асвятленне спартыўнага жыцця рэгіёну).

Журналісты наведалі магілу Віктара Філатава, усклалі кветкі.

Лаўрэатамі прэміі ў 2015 годзе былі Іван Панасюк і Вольга Соц, у 2016 — Сцяпан Нефідовіч і Андрэй Сыцін, у 2017 — Мікалай Ільючык і Святлана Гарда.

Фота Міколы Ільючыка і Максіма Гарда