НЕ - ВАЙНЕ!
236

У Луганскай вобласці загінуў французскі журналіст

30.05.2022 Крыніца: Наша Ніва

У Луганскай вобласці Украіны загінуў французскі журналіст Фрэдэрык Леклерк Імхоф, паведамляе hromadske.ua. Быў абстраляны аўтамабіль, у якім ён быў разам з украінскім патрульным паліцэйскім. Аскепкі прабілі браню машыны і трапілі ў шыю Леклерка Імхофа. Паліцэйскага выратавала каска. 

Як піша кіраўнік Луганскай абласной ваеннай адміністрацыі Сяргей Гайдай, журналіст рабіў матэрыял пра эвакуацыю мірных жыхароў з раёна, дзе ідуць баі. Меркавалася на аўтамабілі вывезці 10 мірных жыхароў. Пасля гібелі журналіста эвакуацыю спынілі.

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!