542

У «Літаратуры і мастацтве» змяніўся рэдактар

16.07.2019 Крыніца: "Наша Ніва"

Ларыса Цімошык сышла з пасады галоўнай рэдактаркі газеты «Літаратура і мастацтва». Пра гэта яна напісала ў сябе ў фэйсбуку.

Новым рэдактарам стаў Аляксей Чарота, які раней узначальваў часопіс «Нёман», што таксама дзяржаўны.

Чарота скончыў філалогію Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1997 годзе. Ён сын знанага філолага і перакладчыка-балканіста Івана Чароты.