Нацыянальная рада па электронных СМІ (NEPLP) на сваім паседжанні, ацаніўшы сітуацыю, вырашыла ануляваць латвійскую ліцэнзію расійскага незалежнага тэлеканала "Дождж".
Кіраўнік NEPLP Іварс Абаліньш растлумачыў агенцтву LETA, што рашэнне прынята з улікам дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку.
Раней Абаліньш заклікаў не палітызаваць гэтае пытанне, пакінуўшы прыняцце рашэння кампетэнтным органам.
Як паведамлялася, у выпуску праграмы "Тут і зараз" ад 1 снежня прагучала фраза вядучага тэлеканала: "Адпраўляйце нам паведамленні на пошту army@tvrain.tv або пішыце нам у наш тэлеграм-бот. <…> Мы спадзяемся, што многім вайскоўцам у тым ліку мы змаглі дапамагчы, напрыклад, з абсталяваннем і проста з элементарнымі выгодамі на фронце".
Як заявіў галоўны рэдактар тэлеканала "Дождж" Ціхан Дзядко, гэтая фраза стварае адчуванне ў гледача, што тэлеканал "Дождж" займаецца аказаннем дапамогі арміі РФ. "У сувязі з гэтым важна адзначыць наступнае: тэлеканал "Дождж" не займаўся, не займаецца і не будзе займацца дапамогай з аснашчэннем расійскага войска — на фронце або за яго межамі. Паштовая скрыня army@tvrain.tv створана для збору асабістых сведчанняў аб злачынствах расійскай арміі ва Украіне і аб парушэннях пры правядзенні злачыннай і бессэнсоўнай мабілізацыі ў Расійскай Федэрацыі".
"Паколькі фраза, якая прагучала ў эфіры, уводзіць у зман нашых гледачоў, мы прынялі рашэнне неадкладна выдаліць яе з паўтораў і з запісу эфіру. Мы прыносім прабачэнні нашым гледачам", — напісаў Дзядко ў Twitter.
Журналістка Кацярына Катрыкадзэ ў пятніцу ў эфіры праграмы "Тут і зараз" заявіла, што "Дождж" вырашыў спыніць супрацоўніцтва з Аляксеем Карасцялёвым, які вёў праграму ў чацвер і выказаўся ў падтрымку расійскага войска.
Чытайце яшчэ:
Надзея Белахвосцік: прапаганда можа не расслабляцца
Справядлівасць не для ўсіх. Чаму крымінальны артыкул за “перашкоду дзейнасці журналіста” распаўсюджваецца толькі на прапагандыстаў
Выйшаў фотаальбом журналіста Вітаўта Мартыненкі пра беларускую рок-культуру