6174

У кватэры кіраўніка БелаПАН адбыўся ператрус. Алеся Ліпая павезлі на допыт у ДФР

14.06.2018 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Следчыя дзеянні праводзіць Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю.

ДФР КДК: Кіраўнік агенцтва БелаПАН падазраецца ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

Алеся Липая отпустили после допроса

 

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/016_20180325_bnr_2_dsc5958.jpg

Пра канкрэтныя абвінавачанні ў адрас кіраўніка інфармацыйнага агенцтва пакуль невядома, бо ў кватэру нікога з калег не пускаюць. Супрацоўнікі міліцыі дзяжураць у пад'ездзе і побач з кватэрай. Тэлефон самога Ліпая адключаны. Як стала вядома, ператрус пачаўся каля 8 раніцы.

10:40 Прыехалі следчыя, з сабой прывезлі ксеракс, з якім і падняліся ў кватэру да Ліпая. Побач з домам Ліпая знаходзяцца прадстаўнікі ГА "БАЖ" — Андрэй Бастунец і Барыс Гарэцкі, а таксама праваабаронцы з ПЦ "Вясна".

У якасці панятых узялі супрацоўнікаў ЖКГ. Праваабаронца Алесь Бяляцкі прасіў яго ўзяць панятым, але міліцыянты адмовілі ў гэтым. Па стане на 14.37 да дома пачалі пад'язджаць машыны — відаць, чакаецца, што будуць выносіць рэчы з кватэры.

14:40 Ператрус у Алеся Ліпая скончыўся. Ён працягваўся больш за 6 гадзін. Самога Ліпая вывелі з будынку і павезлі на допыт у Дэпартамент фінансавых расследаванняў па Мінску і Мінскай вобласці.

Некаторыя калегі накіраваліся да будынка ДФР. Вядома, што ў Ліпая забралі для следчых дзеянняў сістэмны блок кампутара.

ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" працягвае сачыць за сітуацыяй.

БелаПАН — прыватнае інфармацыйнае агенцтва, мае сетку карэспандэнтаў па ўсёй Беларусі. Было заснавана яшчэ ў 1991 годзе Алесем Ліпаём.

Алесь Ліпай — Саюза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра. Першую кнігу паэзіі «Пад снегам» выдаў у 2000 годзе. У 2007 годзе выйшаў зборнік паэзіі «Рэшта».

У структуру БелаПАН уваходзіць і рэдакцыя інтэрнэт-газеты «Белорусские новости».

Алесь Ліпай: Спачатку трэба атрымаць заробак, а потым казаць — мала гэта ці не

Гэтыя гады не былі марнымі: БелаПАН святкуе 25-годдзе!

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!