1397

У Крупках затрымлівалі фатографа Генадзя Верацінскага

02.06.2016 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Днём у чацвер міліцыя ў Крупках (Мінская вобласць) затрымала фатографа і сябра ГА “БАЖ” Генадзя Верацінскага, а таксама актывістаў Аб’яднанай грамадзянскай парты Анатоля Лябедзьку і Дзяніса Красочку.

Усе затрыманыя былі дастаўлены ў РУУС Крупскага раёна, дзе ім пагражалі складаннем адміністрацыйных пратаколаў за раздачу інфармацыйных матэрыялаў. Аднак прыкладна праз гадзіну пасля затрымання ўсіх, у тым ліку Генадзя Вераціскага, вызвалілі.

Як паведаміў сам сябра ГА “БАЖ”, у яго нічога не канфіскоўвалі. Разам з тым супрацоўнікі міліцыі заявілі, што магчыма ў будучыні складуць на затрыманых адміністрацыйныя пратаколы і перададуць іх у суд. Па словах міліцыянтаў, гэта будзе залежыць ад рашэння начальства.