393

У краязнаўцы Кастуся Шыталя адбыўся ператрус

17.06.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў" Сюжэт: Дыфамацыя

Ператрус праводзілі ў межах крымінальнай справы па арт. 369 Крымінальнага кодэкса за абразы докшыцкіх міліцыянтаў у тэлеграм-чаце «Докшицы для жизни». У Кастуся Шыталя статус сведкі.

Паводле пастановы на ператрус, у Кастуся Шыталя як у адміністратара чата (Кастусь кажа, што ён не адміністраваў гэты чат. — Рэд.) могуць быць матэрыялы, патрэбныя для следства.

Канфіскавалі ўсю тэхніку. 

Кастусь Шыталь жыве ў Параф'янаве Докшыцкага раёна.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!