НЕ - ВАЙНЕ!
244

У Кітаі тэлебачанне цэнзуруе карцінкі з людзьмі без масак на Чэмпіянаце свету па футболе

29.11.2022 Крыніца: Наша Ніва

Гэта адбываецца на фоне пратэстаў, што ўспыхнулі па ўсім Кітаі з-за палітыкі «нулявога кавіду».

Гледачы заўважылі, што Цэнтральнае тэлебачанне Кітая пазбягае кадраў з Чэмпіянату свету па футболе, дзе людзі на трыбунах сядзяць без масак. Вось добры прыклад.

Такая цэнзура зусім не дзіўная, улічваючы пратэсты, якія адбываліся ў Кітаі апошнімі днямі. Пратэсты пачаліся пасля пажару на 15-м паверсе жылога дома ў горадзе Урумчы на крайнім захадзе Кітая, піша The New York Times. 10 чалавек загінулі, бо строгія антыкавідныя правілы забаранялі ім пакідаць жытло.

Жыхары выйшлі на вуліцы Урумчы, далей пратэсты распаўсюдзіліся на ўвесь Кітай.

У Шанхаі нават загучалі лозунгі «Далоў камуністаў» і «Далоў Сі Цзіньпіна».

Кітайскія антыкавідныя вакцыны менш эфектыўныя, чым заходнія. Гэта ўлады краіны імкнуцца кампенсаваць за кошт «стратэгіі нулявога кавіду» — строгіх лакдаўнаў, каранціну і масавага тэсціравання. 

Пратэсты ў Кітаі адносна рэдкія, у краіне жорсткі таталітарны рэжым. Дысідэнтаў саджаюць у турмы, сацыяльныя сеткі знаходзяцца пад жорсткай цэнзурай, а незалежныя групы забароненыя.

Але паўсюднасць кавідных абмежаванняў у Кітаі перапоўніла чашу гневу. 

Чытайце яшчэ: 

10 гадоў узмоцненага рэжыму: Вярхоўны суд не задаволіў апеляцыю абароны Аляксандра Фядуты

В эфире ОНТ попросили чиновников на совещаниях у Лукашенко не «кимарить на галерке», не сидеть в мобильниках и не рисовать «каки-маляки»

Алесь Мухін і яго партнёр забараняюць беларусам гуляць у "Што? Дзе? Калі?" і "Брэйн-рынг" без дазволу

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!