НЕ - ВАЙНЕ!
161

У Кіеве з'явяцца вуліцы Караткевіча і Каліноўскага

21.06.2022 Крыніца: Еўрарадыё

У Кіеве з'явяцца вуліцы Уладзіміра Караткевіча і Кастуся Каліноўскага. Такія новыя назвы рэкамендавала экспертная камісія, іх падтрымалі ўдзельнікі анлайн-галасавання. Пры гэтым варыянт з Каліноўскім перамог у прапановах па перайменаванні і вуліцы Брэсцкай, і Астраханскай (і гэта не дзіўна — за Украіну ваюе беларускі полк імя Кастуся Каліноўскага). Варыянт з Караткевічам перамог у прапановах па перайменаванні вуліцы Дабралюбава.

Тым часам плошчу Герояў Брэста ў Кіеве збіраюцца перайменаваць у Чарнабаеўскую, піша hromadske.ua. Яе так назвалі ў 1977-м у гонар абаронцаў Брэсцкай крэпасці лета 1941-га. Новая назва будзе ў гонар месца шматразовых перамог украінскай зброі — легендарнай Чарнабаеўкі ў Херсонскай вобласці.

Мінскі праспект можа стаць Літоўскім.

Анлайн-галасаванне па перайменаванні амаль трох соцень аб'ектаў працягвалася 15-19 чэрвеня. Далей вынікі разгледзіць Кіеўская гарадская рада.

Раней стала вядома, што "Мінскую" станцыю кіеўскага метро збіраюцца назваць "Варшаўскай", а "Берасцейскую" — "Бучанскай".

Прычына перайменаванняў — агрэсія Расіі супраць Украіны, а Беларусь — саюзнік расіян.

Чытайце яшчэ:

Главный редактор российской "Новой газеты" Дмитрий Муратов продал свою нобелевскую медаль за $103,5 млн

МИД Германии пообещал поддерживать белорусских журналистов, находящихся под угрозой

Па тэкстах журналісткі з Марыупаля беларусы паставілі спектакль

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!