2377

У Кіеве створаць урадавую камісію для дасьледаваньня забойства Шарамета

20.07.2016 Крыніца: "Радыё Свабода"

Міністэрства інфармацыйнай палітыкі Ўкраіны ініцыюе стварэньне адмысловай урадавай працоўнай групы для шматбаковага і аб’ектыўнага расьсьледаваньня забойства беларускага журналіста Паўла Шарамета.

«Найбліжэйшым часам мы будзем ініцыяваць гэта на пасяджэньні Кабінэту Міністраў. Для Ўкраіны наагул гэта вельмі важна, каб такое расьсьледаваньне было праведзенае, і яго вынікі маюць быць празрыстымі. Гэта выклік і мы маем яго прыняць. Зараз хочацца выказаць спачуваньне блізкім і родным журналіста», — сказаў міністар Юры Стэць.

У рэдакцыі Інтэрнэт-выданьня «Украінская праўда» пакуль не камэнтуюць гібелі Паўла Шарамета.

«Цяпер наагул не магу нічога сказаць. Вельмі дрэнна, рукі трасуцца, а трэба яшчэ неяк працаваць. У нас тут паніка і шок», — паведамілі радыё «Свабода» журналісты выданьня.

На радыё «Вести», на якім Павал Шарамет вёў штодзённае шоў, цяпер адбываецца маратон у сувязі з гібельлю Паўла Шарамета.

«Павал кожнага дня быў на радыё ўжо ў 7.40-7.50. Сёньня, калі ён не зьявіўся на эфір мы пачалі яму тэлефанаваць, але ўжо не маглі дазваніцца. Не маглі мы дазваніцца да Алёны Прытулы, пакуль не прачыталі інфармацыю пра здарэньне на старонцы «Ўкраінскай праўды», — сказаў адзін з журналістаў радыё «Вести».

Паўла Шарамета пахаваюць у Менску

Генпракурор Украіны пра Шарамета: Гэта забойства

Гібель Паўла Шарамета: відавочца выбуху паказаў ФОТА падчас выбуху

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!