506

У КДБ заявілі, што затрымалі палітоляга Фядуту, які знік у Маскве. Затрыманы і лідар БНФ Кастусёў

13.04.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Аляксандар Фядута (справа) і Рыгор Кастусёў. Архіўныя фота

Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларусі «ў рамках расследавання распачатай крымінальнай справы паводле артыкула 108 КПК Рэспублікі Беларусь па непасрэдным падазрэнні ў здзяйсненні злачынства затрымаў Рыгора Кастусёва і Аляксандра Фядуту, паведамляе БелТА.

«Пасля правядзення неадкладных следчых дзеянняў і аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў будзе прадастаўленая поўная інфармацыя па дадзенай сітуацыі», — адзначаецца ў паведамленні.

Учора жонка палітоляга Аляксандра Фядуты паведаміла, што зь ім зьнікла сувязь у Маскве, дзе ён апошнім часам працаваў мэдыякансультантам. Пасьля заявы аб зьнікненьні бязь вестак пошукам Аляксандра Фядуты нават занялася маскоўская паліцыя.

Жонка Аляксандра Фядуты, Марына Шыбко паведаміла TUT.BY, што сёння падала заяву ў расійскія праваахоўныя органы аб яго знікненні.

— Я знаходжуся ў дадзены момант у Маскве. Сёння я тут падала заяву аб тым, што муж згубіўся. Калі я пазней даведалася, што муж затрыманы КДБ, то звязалася з маскоўскімі следчымі. Яны не змаглі мне сказаць, дзе знаходзіцца Аляксандр Іосіфавіч — на тэрыторыі Расіі ці на тэрыторыі Беларусі, — і якім чынам ён апынуўся ў КДБ. Толькі паведамілі, што будуць па гэтым пытанні звязвацца з Генпракуратурай РФ, — распавяла Шыбко.

Яна таксама не ведае, як, калі, кім, на якіх падставах і пры якіх абставінах быў затрыманы яе муж.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!