443

У Калінкавічах затрымалі блогера, які выкрывае злоўжыванні міліцыянтаў і чыноўнікаў

04.06.2018 Крыніца: belsat.eu

Былога бізнесоўца Віталя Манько затрымалі міліцыянты. Жонка блогера з 4 дзецьмі забарыкадавалася ў доме. Да яе ломяцца міліцыянты.

Віталь Манько

Віталь можа знаходзіцца ў пастарунку, паведамляе карэспандэнт "Белсата". Дакладная прычына затрымання невядомая.

Віталь Манько вядзе папулярны відэаблог і паказвае рэальны стан калінкавіцкай гаспадаркі.

Мясцовыя жыхары блогера падтрымліваюць — за паўгода існавання канала на яго падпісаліся амаль 2 тысячы чалавек. А вось намеснік старшыні калінкавіцкага райвыканкаму Віктар Замосцік — наадварот папракае, маўляў, Манько паказвае сітуацыю неаб’ектыўна.

Апошнім часам блогер атрымліваў ананімныя званкі з пагрозамі.

Будзе дапоўнена.