3693

У інтэлектуальным клубе Алексіевіч выступіла літоўская пісьменніца Рута Ванагайтэ (фота, відэа)

02.03.2017 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Рута Ванагайтэ напісала кнігу Mūsiškiai ("Нашы") пра забойства габрэяў у Літве. У Літве падчас вайны было забіта больш за 200 000 габрэяў. Цяпер вядома пра 227 месцаў масавых пахаванняў забітых. Кніга Руты Ванагайтэ сустрэла неадназначную ацэнку ў грамадстве — адны яе хвалілі, а іншыя наадварот ганьбілі і пыталіся ў аўтаркі, за колькі яна прадалася Пуціну, габрэям...

Суразмоўцам літоўскай пісьменніцы быў беларускі даследчык Аляксей Літвін, загадчык аддзелу ваеннай гісторыі і міждзяржаўных адносін Інстытуту гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук.

Сёння, дарэчы, спаўняецца 75 год масавым растрэлам у габрэйсікм гета ў Мінску.

"Гэта наш маленькі ўнёсак супраць знікнення памяці, супраць улады, якая не хоча пра гэта гаварыць, супраць абывацельскага погляду", — сказала Святлана Алексіевіч, характарызуючы сустрэчу з пісьменніцай, якая не пабаялася закрануць такую складаную тэму як забойства невінаватых людзей суграмадзянамі.

Нобелеўская ляўрэатка Святлана Алексіевіч у інтэрвію "Радыё Свабода" назвала шэраг гасцей, якія маюць удзельнічаць у будучых пасяджэннях яе інтэлектуальнага клубу ў Мінску.

Сярод названых ёй імёнаў нямецкая пісьменніца Герта Мюлер, якая ў 2009 годзе атрымала Нобелеўскую прэмію ў галіне літаратуры, амерыканскі гісторык Цімаці Снайдэр, расійскі кінарэжысёр Аляксандр Сакураў, францускі кінарэжысёр Ян Арцюс-Бэртран, расійская нейралінгвістка Тацяна Чарнігоўская.

Пазней на сайце з'явіцца тэкставая версія сустрэчы.

Відэа "Радыё Свабода"

 

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!