229

У Грузіі рыхтуюць акцыю ў падтрымку Філіпа Дзядко

20.02.2023 Крыніца: БАЖ

Лідар партыі Droa Алена Хаштарыя абвясціла, што плануе сёння, 20 лютага, акцыю пратэстў ў Тбіліскім аэрапорце а 18-ай у сувязі з тым, што адмовы ва ўездзе ў Грузію апанентам Пуціна пачалі адбывацца ўсё часцей.

Як паведаміла Руская служба BBC са спасылкай на тэлеканал "Дождж", у Грузію не пусцілі яшчэ аднаго расійскага журналіста: гэтым разам стваральніка асветніцкага праекта Arzamas, былога галоўнага рэдактара часопіса Esquire Філіпа Дзядко

Дзядко прыляцеў у Тбілісі, дзе пражыў амаль год, з Вены.

 "Яго пратрымалі ўсю ноч у аэрапорце, сказаўшы, што "завісла сістэма", а раніцай паведамілі, што яму адмоўлена ва ўездзе без тлумачэння прычын", — сказана ў паведамленні "Дажджу".

Паводле звестак тэлеканала, ніякіх дакументаў аб адмове на ўезд у Грузію журналісту не далі, "цяпер у Дзядко адбіраюць тэлефон".

Дзядко — далёка не першы расеец з ліку праціўнікаў вайны Расіі супраць Украіны, якога не пусцілі ў Грузію. Тыдзень таму стала вядома, што ў аэрапорце Тбілісі адмовілі ва ўездзе ў краіну заснавальніцы расійскага фонда "Гвалт.Не" Ганне Рывінай, хоць яна жыла ў Грузіі апошнія месяцы.

Адзначыўшы сённяшнюю гісторыю з журналістам Філіпам Дзядко, Алена Хаштарыя заклікае далучацца да акцыі і часцей згадваць тых журналістаў і грамадскіх дзеячаў, якія супраць пуцінскага рэжыму.

Чытайце яшчэ:

«Нас абвяшчаюць замежнымі агентамі і непажаданымі арганізацыямі, бо мы маем уплыў». Размова з рэдактарам рускамоўнай службы Bild Максімам Курнікавым

Конкурс для журналістаў «Гістарычная памяць у беларускіх медыя» (прыём матэрыялаў да 31 сакавіка)

Ситуация с дезинформацией и пропагандой в Беларуси

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!