267

У гродзенскім Парку Жылібера з'явілася алея з дрэваў, пасаджаных журналістамі

09.06.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На тэрыторыі былога батанічнага саду прадстаўнікі СМІ Гродзеншчыны садзілі дрэвы. Да іх далучылася рэдакцыя адзінага ў горадзе беларускамоўнага інтэрнэт-выдання — Hrodna.life.

 

“У працяг справы Наталлі Канюк — гарадзенскай краязнаўцы і журналісткі, якая пры сваім жыцці зрабіла вельмі шмат для адраджэння батанічнага саду Жылібера,  гродзенскія СМІ вырашылі пасадзіць такую “Алею медыя”, — распавядае пра акцыю рэдактар Hrodna.life Аляксей Шота. — Гэта была ідэя Сяргея Мазайла з мясцовага тэлебачання “Гродна+”. Да ўдзелу запрасілі і дзяржаўныя, і прыватныя медыя, нас таксама. Цяпер у кожнага СМІ ёсць сваё дрэва, мы камандай рэдакцыі пасадзілі некалькі вербаў”.

Падчас акцыі журналісты Hrodna.life дапамаглі і галоўнаму архітэктару горада ў пасадцы ягаднай яблыні. Апроч журналістаў ў той дзень у пасадцы дрэў прынялі ўдзел таксама студэнты і выкладчыкі гродзенскіх ВНУ.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!