663

У Гродне затрымалі журналістаў падчас асвятлення мірнай акцыі пратэсту

28.09.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

У Гродне 27 верасня былі затрыманыя чацвёра журналістаў. Некаторых з іх адпусцілі, іншыя дагэтуль знаходзяцца пад вартай.

Байцы спэцпадраздзяленняў МУС вядуць затрыманага журналіста Ігара Бублікава (Рэмзіка)

Падчас асвятлення мірнай акцыі пратэсту супрацоўнікамі праваахоўных органаў былі затрыманыя: журналістка парталу TUT.by Вольга Камягіна і фотакарэспандэнтка Кацярына Гардзеева, а таксама карэспандэнтка Hrodna.life Алена Кавальчук. Пасля праверкі дакументаў і прафілактычнай гутаркі іх адпусцілі.

Рэдактара інфармацыйнага рэсурсу newgrodno.by Ігара Бублікава (Рэмзіка) сілавікі затрымалі нягледзячы на тое, што на ім была камізэлька з надпісам “Прэса”. Журналіст пакуль не выйшаў з гарадзенскай турмы, ізалятар якой Кастрычніцкі РАУС выкарыстоўвае пад ізалятар часовага ўтрымання

Карэспандэнт службы маніторынгу ГА “БАЖ” 28 верасня звязаўся з начальнікам аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Яўгенам Дудко, каб высветліць лёс  затрыманых напярэдадні калег. Але пасля просьбы ператэлефанаваць праз 40 хвілін, міліцыянт на сувязь больш не выходзіў.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!