845

У Гродне затрымалі журналіста Дзяніса Івашына

12.03.2021 Крыніца: Прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Затрыманне журналіста Дзяніса Івашына адбылося прыкладна а 18-ай гадзіне. Паводле відавочцаў, журналіста затрымалі ў кватэры, дзе ён пражывае. Перад гэтым да дома пад’ехаў сіні мікрааўтобус.

Ператрус у журналіста Дзяніса Івашына скончыўся позна ноччу, Дзяніс змешчаны ў следчы ізалятар. Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі ўжо 10 журналістаў у СІЗА

Маці Дзяніса Івашына кажа, што журналіста затрымалі супрацоўнікі КДБ. У доме адбываецца вобшук.

Дзяніс Івашын займаецца расследаваннямі. У Беларусі супрацоўнічае з рэдакцыяй газеты "Новы Час". Апошні яго матэрыял для "Новага Часу" быў пра тое, як былыя ўкраінскія "беркутаўцы" паспяхова ўладкаваліся на службу ў беларускую міліцыю.

Таксама ён з'яўляецца журналістам і  рэдактарам беларускай службы сайта «ІнформНапалм».

Ператрус у журналіста Дзяніса Івашына скончыўся позна ноччу, Дзяніс змешчаны ў следчы ізалятар. Такім чынам, на дадзены момант у Беларусі ўжо 10 журналістаў у СІЗА

— У хаце і на лецішчы быў ператрус, вымалі ўсе носьбіты інфармацыі (тэлефоны, ноўтбукі, кампутары), сім-карты, банкаўскія картки, кнігі, нататнікі, запісы, грошы ды розную драбязу, кшталту сцяжкоў, значкаў, візітак ды інш. Вельмі цікавіла ўсе, звязанае з Украінай, хоць артыкул крымінальны ў пастанове на ператрус нібы за распаўсюд асабістай інфармацыі". Зараз Дзяніс знаходзіцца ў турме №1 Гродна, — паведаміла жонка Дзяніса Івашына Вольга.

У ІЧУ КДБ у Гродне адмовіліся прымаць перадачу для журналіста Дзяніса Івашына. Супрацоўнікі сказалі, што перадачу прымуць толькі ў аўторак (праз тры дні пасля затрымання).

БАЖ патрабуе неадкладнага вызвалення Дзяніса Івашына і ўсіх журналістаў! Мы будзем і далей сачыць за сітуацыяй у Гродне.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!