2269

У Гродне прэзентавалі кнігу «Пад скіпетрам Расейскай імперыі»

07.04.2017 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Выданне зроблена кніжнай ініцыятывай “Гарадзенская Бібліятэка” і ахоплівае рэпрэсіі, якія адбываліся ў Беларусі пры ўладзе Расійскай імперыі ў 18 - 19 стагоддзях.

Кніга Алеся Радзюка — гэта даследванне, па якім ён стаў кандадатам гістарычных навук і яна раскрывае тыя моманты гісторыі, якія мала даследваліся прафесійнымі гісторыкамі і журналістамі. 

Пра кнігу распавядае аўтар Алесь Радзюк:

— Гэта навуковае даследванне пра палітыку царызму на землях Беларусі. Як і праз якія механізмы яна праходзіла і як рэалізоўвалася менавіта на нашых землях. І катаванні – гэта толькі невялікі элемент той палітыкі, якая была ў той час.

Журналіст, кіраўнік Цэнтра гарадскога жыцця, дзе адбывалася сустрэча, Павел Мажэйка:  

“Алесь Радзюк займаецца надзвычай важнай тэмай палітычных рэпрэсій у дачыненні да жыхароў беларускіх і літоўскіх земляў ў 19 стагоддзі. Гэтыя падзеі, хочам мы таго ці не, уплываюць на сённяшні стан нацыі, дзяржавы, а таксама на тое, як большасць беларусаў разумее сваё месца ў сучасным свеце. Рэпрэсіі 19 стагоддзя давяршылі пэўнае вынішчэнне тагачаснай беларуска-літоўскай эліты. Натуральна, гэта значна запаволіла і паўстанне беларускай дзяржаўнасці. І нават калі гэта дзяржаўнасць паўстала ў 1918 годзе, я маю на ўвазе Беларускую Народную Рэспубліку, яна не здолела ўтрымацца. Тагачасная беларуская эліта знаходзілася ў страшэнна раскладзеным стане, асноўная віна ў гэтым палягае на царскіх, расійскіх рэпрэсіях.

На сустрэчы Алесь Радзюк распавядаў пра прыклады катаванняў і рэпрэсіяў. А сама кніга «Пад скіпетрам Расейскай імперыі» ўжо пасля выхаду стала рарытэтам, яе, на думку аўтара і прысутных на прэзентацыі журналістаў, трэба мець кожнаму беларусу.

Фота Аляксандра Саенкі

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!