1438

У Гродне прайшлі "агляды" кватэр журналістаў Яна Романа і Алеся Дзянісава

17.03.2021 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Раніцай 17 сакавіка ў Гродне побач з домам быў затрыманы журналіст Ян Роман. У яго кватэры супрацоўнікі міліцыі правялі "агляд".  Забралі ноўтбук і тэлефон. Пасля абеда стала вядома, што міліцыянты прыйшлі з "аглядам" да журналіста Алеся Дзянісава.

Нагода — быццам бы Ян Роман заплаціў штрафы за двух асобаў, якіх пакаралі ў межах Адміністрацыйнага кодэкса за ўдзел у пратэстах, і такім чынам фінансаваў пратэсты ў краіне.

У якім статусе знаходзіцца журналіст Ян Роман пакуль невядома. Вечарам Яна адпусцілі з РАУСа.

«Мне сразу удар ногой – выскочили зубы и разбились очки». В Гродно избили тележурналиста

Ян Роман працуе на польскае тэлебачанне, робіць перадачы пра гісторыю і культуру, сябра ГА «Беларуская асацыяцыя журналістаў». 10 жніўня яго моцна збілі каля Кастрычніцкага РАУС Гродна, куды ён прыехаць сустрэць сваіх калег. Міліцыянты ў цывільным выбілі яму зубы, зламалі нос і костку твару, вакол вачэй быля вялікая гематома, пабілі акуляры і пашкодзілі нагу.

Каля 16-й гадзіны з "аглядам" прыйшлі ў кватэру журналіста Алеся Дзянісава. Дома была толькі яго дачка (поўнагадовая). Жонка Алеся ў гэты час была на працы, а сам Алесь па-за горадам. 

Агляд праходзіў у межах той жа праверкі, што і ў Яна Романа.

"Агляд" у кватэры Алеся Дзянісава доўжыўся некалькі гадзін. У выніку міліцыянты забралі два ноўтбукі, чатыры мабільных тэлефоны, розныя налепкі.

Дачку Дзянісава Дар'ю пасля забралі родныя. Яна адна была ў кватэры, калі праходзіў агляд.

Дар'я распавяла, што міліцыянты цікавіліся, ці ведае яна гродзенскіх журналістаў Аляксея Кайрыса, Андрэя Мялешку.

Алесь Дзянісаў цяпер не ў Гродне.

Алесь Дзянісаў — аператар-фрылансер, музыка, лідар гурта Dzieciuki. Ён таксама пацярпеў летам 2020 года. Дзянісава затрымалі 11 жніўня, разбілі твар і пашкодзілі нагу. На яго завялі справу аб адміністрацыйным правапарушэнні паводле арт. 17.1 КаАП (дробнае хуліганства). Пазней справу спынілі.

Алесь Дзянісаў: Казалі, што я каардынатар пратэстаў. Сведчанні пра катаванні

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!