1525

У Гродне прадставілі праект «Здані тэатру»

03.10.2015 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

 

У памяшканні кавярні «Веранда» ў Гродне адбылася прэзентацыя сумеснага праекту трох гродзенцаў пад назвай «Здані тэатру». Фатограф і выкладчык журналістыкі з Гродна Сяргей Марозаў разам з візажыстам Бажэнай Машынай і касцюмерам Антанінай Калагрыў паказалі, якую неабсяжную прастору для творчасці ўяўляе з сябе чалавек.

Сяргей Марозаў сваімі фотаздымкамі ўжо неаднаразова здзіўляў жыхароў Гродна. Ён захапіўся фатаграфіяй на пачатку 2000­-х, сур’ёзна заняўся спасціжэннем фотасправы ў 2007 годзе. Менавіта тады трапіў у “Народны фотаклуб Гродна” і зладзіў першую асабістую фотавыставу. Штогод бярэ ўдзел у розных фотаконкурсах і выставах.

З 2012 года ў адно спляліся ўлюбёныя заняткі – фатаграфія і мотажыццё, і ён распачаў рэалізацыю фотапраекта «Байкеры: маскі», які ў той жа год быў прадстаўлены ў Гродне, Брэсце і Лідзе.

У 2013 годзе серыя атрымала працяг у праекце «Ад заходу да світання». У 2015 годзе Сяргей стаў адным з пераможцаў «Прэс­-фота Беларусі-2015» у намінацыі “Паўсядзённае жыццё”.

Сама прэзентацыя выглядала як сапраўднае шоў: ды­джэі і жывы гук, аукцыён здымкаў і невялікае фаер­шоў. Грошы з прададзеных фота пайшлі ў дапамогу Гродзенскаму дзіцячаму хоспісу.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!