1532

У Гродне новае кіраўніцтва суполкі ГА “БАЖ”

28.03.2018 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

На справаздачна-выбарчым сходзе гродзенскай суполкі  ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў”, які адбыўся 27 сакавіка, абранае новае кіраўніцтва.

https://baj.by/sites/default/files/event/preview/29186567_920202348145837_2965450115004760064_n.jpg

Старшынёй суполкі стала маладая журналістка Вольга Корсун. Яе намесніцамі – журналістка Hrodna.life Ірына Новік і Алена Раўбецкая, рэдактарка зачыненай ўладамі газеты «Биржа Информации».

Журналісты заслухалі справаздачу былой кіраўніцы гродзенскай суполкі Юліі Катаржырскай і прызналі яе працу задавальняючай. На думку Юліі Катаржынскай, самымі адметнымі падзеямі ў жыцці суполкі сталі “БАЖынкі” ў 2016 годзе, стварэнне праекта HrodnaMediaRoom, а таксама удзел у “Эстафеце добрых спраў”, якую ГА “БАЖ” ладзіла ў 2017 годзе.

На сход гродзенскіх БАЖаўцаў прыязджаў кіраўнік журналісцкай арганізацыі Андрэй Бастунец і яго намесніца Аліна Суравец. Яны адзначылі поспехі  гродзенскіх журналістаў у развіцці гродзенскай суполкі.

На сходзе гродзенцы вылучылі дэлегатаў на Х з’езд ГА “БАЖ”: Вольгу Корсун, Алену Раўбецкую, Ірыну Новік і Віктара Парфёненку.

Гродзенскія журналісты абмеркавалі планы дзейнасці ў 2018 годзе і вырашылі сабрацца разам пасля красавіцкага з'езду ГА «БАЖ».