868

У Гродне людзі ў цывільным схапілі блогера Дзяніса Рудзевіча — аўтара канала «Ліда Для Жыцця»

13.07.2020 Крыніца: Служба маніторынгу ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў"

Дзяніс Рудзевіч — блогер з Ліды, адзін з аўтараў канала «Ліда Для Жыцця».


13 ліпеня ў Гродне, на выхадзе з будынка суда Ленінскага раёна быў затрыманы асобамі ў цывільным блогер YouTube канала "Ліда для Жыцця" Дзяніс Рудзевіч.

Рудзевч прыехаў у Гродна, каб падтрымаць мясцовых актывістаў падчас судовых паседжанняў (судзілі Ежы Грыгенчу і Юлію Карачаеву ў  суддзе Ленінскага раёна Гродна за акцыю "Ланцуг Салідарнасці", якая адбыўся ў Гродне 19 чэрвеня 2020 года).

Дзяніс Рудзевіч 13 ліпеня мусіў у Ленінскім РАУСе горада атрымаць пастанову па сваёй справе.

Але пасля выхаду з будынка суда каля Рудзевіча прыпыніўся таніраваны мікрааўтобус: выскачылі людзі ў цывільным і схапілі Дзяніса.

На дадзены момант яго лёс невядомы.

Нагадаем, 19 чэрвеня ў Гродне падчас акцыі “Ланцуг салідарнасці“ Дзяніса Рудзевіча схапілі невядомыя ў цывільным, не прадстаўляючыся,  запіхнулі ў аўтобус і даставілі ў РАУС Ленінскага раёна. Там Дзянісу паведамілі, што ён затрыманы і на яго быў складзены пратакол па частцы 2 артыкула 22.9 КоАП (незаконны выраб і распаўсюд СМІ).

Акрамя таго, у яго было канфіскавана ўсё абсталяванне, а тэлефон разбілі пры затрыманні супрацоўнікі ў цывільным

9 ліпеня 2020 года  высветлілася, што адміністрацыйная справа па гэтым пратаколе прыпынена. Але на Дзяніса склалі новы пратакол па артыкуле 23.34 КаАП (парушэнне парадку арганізацыі і правядзення мерапрыемства).

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!