1615

У Гродне адкрылася выстава «Эцюды» фатографа Сяргея Курылы

23.11.2016 Крыніца: Служба манігорынгу ГА "БАЖ"

– «Эцюды» – частка вялікага праекта пра Чарнобыль. Чарнобыль для мяне не толькі экалагічная катастрофа. Гэта – стан душы многіх людзей па ўсім свеце. Няўдачы, пустата, смерць, перараджэнне. Гэта толькі адзін з поглядаў на гэтую праблему. Пры дапамозе знакаў і недакладных, размытых ліній свядомасць выцягвае з памяці вобразы індывідуальныя для кожнага. Чарнобыль у кожнага свой, – гаворыць аўтар.

– А чаму на гэтых здымках вёска?

– На здымках – сады, што растуць у разбуранай вёсцы, сімвалізуюць спробу адраджэння жыцця. Хто возьме верх – жыццё або смерць? А можа яны ўраўнаважаць адзін аднаго? Адказу няма. Дакладней ён у кожнага свой.

– Чаму яна руйнуецца?

– Таму што яе кінулі паміраць.

Пры здымках праекта Сяргей выкарыстаў своеасаблівую тэхніку – здымаў на фотастужку і выкарыстоўваў манокль.

– Чаму стужка і чаму манокль?

– Манокль – дазваляе адарвацца ад рэальнасці, адкрывае дарогу фантазіям і таямніцам. У той жа час, маючы класічную аснову, я працаваў у пэўных рамках. Для мяне манокль яшчэ і інструмент, мінімальна які аддзяляе прыроду таго, што адбываецца, прапускаючы праз сябе «магічныя» прамяні і хвалі ў сучаснай лічбавай фатаграфіі непрымальныя.

Калі выкарыстоўваеш стужку замест лічбавай матрыцы, усё становіцца на сваё месца. Стужка мае жывую і непрадказальную прыроду, валодае больш шырокім дынамічным, "пачуццёвым" дыяпазонам, перадае, на мой погляд, больш поўна эмоцыі, фарбы і яшчэ нешта не вельмі вытлумачальнае.

– Як вы прыйшлі да абагульнення малюнка, калі ўсе шукаюць дэталізацыі?

– На маю думку, абагульненне дае вялікую глебу для разважанняў, прымушае працаваць мозг, супастаўляць, шукаць сваё, тое, што блізка тваёй сутнасці. Дэталізацыя, часта адцягвае ад асноўнага сэнсу, вядзе ўбок. Хоць як усвядомлены прыём вельмі эфектыўны.

Па словах Сяргея Курылы праект быў эксперыментам.

– Выкарыстоўваючы веды пра тэхніку працы з маноклем, хацелася акунуцца ў сон, дзіўную казку, апынуцца на мяжы рэальнасці. Гэта і стала матывам серыі. Прайшло трыццаць гадоў пасля аварыі. Для многіх гэта блытаны сон, міф, нехта ў ім яшчэ жыве, а нехта ўжо ніколі не прачнецца ..., – кажа Сяргей Курыла і раіць наведаць выставу, якая з'яўляецца часткай вялікага праекта.

Фоты Сяргея Курылы можна пабачыць у Гродзенскай выставачнай зале з 23 лістапада да 18 снежня. Выстава пад назвай «Эцюды» падрыхтаваная пры падтрымцы Пасольства Швецыі ў Рэспубліцы Беларусь і Шведскага Інстытута.

Адначасова ў выставачнай зале паказаныя тры розныя выставы: беларуска-шведская выстава карыкатур «Сам-насам з кліматам», выстава-конкурс дзіцячага плаката «Экалагічная мазаіка», падрыхтаваная навучэнцамі гродзенскай дзіцячай мастацкай школы і працы Сяргея Курылы.

Самыя важныя навіны і матэрыялы ў нашым Тэлеграм-канале — падпісвайцеся!