На месца былога прапагандыста Станіслава Галкоўскага, які працаваў на пасадзе намесніка галоўнага рэдактара праўладнага выдання “Гомельскія ведамасці”, прызначаны падпалкоўнік міліцыі. Пра гэта інфармуе афіцыйны сайт газеты ў раздзеле “Пра нас”, прыкмеціла выданне "Штодзень".
Журналіста ў пагонах завуць Віталь Валер’евіч Прыстромаў. Да нядаўняга часу ён у званні падпалкоўніка ўзначальваў аддзел грамадскіх сувязяў УУС Гомельскага аблвыканкама. Гомельцы памятаюць яго па ўдзеле ў масавых акцыях пратэсту розных гадоў, падчас якіх ён каардынаваў здымкі на фота і відэа пратэстоўцаў, многія з якіх у далейшым былі рэпрэсаваныя. У 2021 годзе, пасля задушэння пратэстаў, Віталія Прыстромава ўзнагародзілі ганаровым званнем “Чалавек году” ў намінацыі “Служу Айчыне”.
Цікава, што яго прызначэнне міліцыянта ў прапагандысцкую газету стала магчымым пасля таго, як крэсла намесніка рэдактара вызваліў Станіслаў Галкоўскі. Паводле інфармацыі “Штодня”, папярэднік Прыстромава сышоў з “Гомельскіх ведамасцяў” па ўласным жаданні.
Чытайце яшчэ:
На Гомельском телевидении произошли массовые увольнения, уволен пропагандист со стажем
Ян Роман: «Суд на Анджэем Пачобутам «шыты белымі ніткамі». Таму і зрабілі працэс закрытым»
“Дзеля свабоды выказвання меркаванняў і перакананняў”. Кваліфікацыйны іспыт на “лаяльнасць” ад Мінінфармацыі